It’s all the same,
only the names have changed... -
сьпявае Бон Джові.
Словы нарэшце даплываюць
да твае сьвядомасьці:
Усё засталося па-ранейшаму,
толькі імёны зьмяніліся...
Класная песьня, думаеш ты,
усьцешана ўяўляючы, як
яшчэ пасьпееш стварыць
геніяльны раман,
наведаць Новую Зеландыю,
а таксама
выпіць з Міланам Кундэрам,
дасхочу нагаварыўшыся з ім
пра гэтую
(
Read more... )